Касір мінскага супермаркета краў грошы з картак пакупнікоў
Упраўленнем Следчага камітэта па Мінску расследуе крымінальную справу на 20-гадовага студэнта адной са сталічных ВНУ.
Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, улетку 2015 года студэнт працаваў кантралёрам-касірам у адным са сталічных супермаркетаў Заводскага раёна. Хлопец фатаграфаваў рэквізіты банкаўскіх плацежных картак, якія давалі яму пакупнікі для аплаты тавараў.
Потым ён выкарыстоўваў гэтыя рэквізіты для аплаты тавараў у інтэрнэце і ўдзелу на гульнявых рэсурсах. Пры гэтым адна з пацярпелых на працягу чатырох месяцаў нават не здагадвалася, што з яе рахунку рэгулярна крадуць грошы.
Цяпер зламысніка выявілі і ўзялі пад варту.