Уначы і раніцай у пятніцу амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца ападкі
Невялікі снег чакаецца 3 лютага / pixabay.com
У пятніцу, 3 лютага, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы і зранку ў многіх раёнах, а ўдзень месцамі пройдзе невялікі кароткачасовы снег, мокры снег. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночна-заходні ўмераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад 0 да 6 марозу, а ўдзень чакаецца -3...+2. У Мінску на працягу дня — 1-3 градусы марозу.
vk.com/belgidromet