"Кантрастны тэмпературны фон" — пра надвор’е ў Беларусі на наступным тыдні

Па ўсёй краіне прагназуюцца ападкі

Па ўсёй краіне прагназуюцца ападкі

На тыдні з 7 па 13 ліпеня ў Беларусі чакаецца ад +17 да +27°C, месцамі пройдуць дажджы. Пра гэта ў эфіры АНТ расказаў сіноптык Дзмітрый Рабаў.

Пачатак ліпеня пакуль не радуе сапраўднай летняй спёкай — па ўсёй краіне прагназуюцца ападкі. Паводле слоў Рабава, будзе захоўвацца "кантрастны тэмпературны фон".

Панядзелак, 7 ліпеня — дажджы, магчымыя навальніцы. Уначы ад +9 да +14, удзень — ад +17 на поўначы да +27°C на паўднёва-ўсходзе.

Аўторак, 8 ліпеня — зноў ападкі і тэмпературны раскол: ад +18 у Гродне да +26°C у Гомелі.

Серада, 9 ліпеня — кароткачасовыя дажджы. Уначы +11…+17, удзень +17…+23°C.

Чацвер, 10 ліпеня — дажджы захоўваюцца, але стане цяплей — удзень тэмпература перавысіць +20°C.

Пятніца, 11 ліпеня — максімум да +24°C.

Паводле папярэдніх прагнозаў, у суботу і нядзелю чакаецца невялікая атмасферная няўстойлівасць: пераменная воблачнасць, лакальныя кароткачасовыя дажджы, высокая верагоднасць навальніц.

Дзённы максімум — +25°C у Брэсце, у сярэднім па краіне — каля +20°C.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.