Канферэнцыя "Новая Беларусь" пачынаецца ў Вільні
Святлана Ціханоўская і Аляксандр Мілінкевіч / @euroradio
Канферэнцыя "Новая Беларусь" пачынаецца ў Вільні. Каля 300 прадстаўнікоў дэмакратычнага руху ўжо трэці раз сабраліся ў такім фармаце, каб абмеркаваць стан спраў і стратэгію дасягнення перамен у Беларусі.
Напярэдадні BYPOL паведаміў, што падчас канферэнцыі рэжым збіраецца здзейсніць правакацыі супраць Паўла Латушкі і Франака Вячоркі.