Каналы блогера "BalaganOff" у Беларусі прызналі экстрэмісцкімі
Аляксандр Рыкаў "BalaganOff" / кадр з відэа
Чыгуначны суд Гомеля прызнаў "экстрэмісцкімі матэрыяламі" інфармацыйную прадукцыю Telegram i Youtube-каналаў блогера "BalaganOff". Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр Вясна
Гэтыя каналы вядзе папулярны ўкраінскі блогер Аляксандр Рыкаў. Раней ён асвятляў тэмы бізнесу, але з ліпеня 2020-га стаў каментаваць палітычныя тэмы. Немалую ўвагу ў сваіх стрымах ён надае беларускай тэматыцы.