Кампанія SpaceX запусціла ракету Starship з другой спробы, але яна выбухнула
Starship / SpaceX
Кампанія SpaceX з другой спробы запусціла Starship — самую вялікую ракету-носьбіт у гісторыі.
Але старт пайшоў не паводле плана. Праз некалькі хвілін пасля запуску ракета пачала круціцца, а потым выбухнула.
Як распавядала Еўрарадыё, першая спроба запуску была 17 красавіка. Але менш чым за дзевяць хвілінаў да запланаванага старту запуск быў адменены праз тэхнічныя няспраўнасці.