Каля Жодзіна легкавік абганяў снегаўборачны грузавік і трапіў у аварыю (фота)

Каля Жодзіна легкавік абганяў снегаўборачны грузавік і трапіў у аварыю (фота)

Лабавое сутыкненнеVolkswagen Passat і таксоўкі Vento адбылося 14 студзеня на дарозе Жодзіна — Смалявічы. Прычынай аварыі стаў небяспечны манеўр кіроўцы першай машыны: ён паспрабаваў абагнаць снегаўборачны грузавік на ўчастку дарогі з абмежаванай бачнасцю і пад знакам “Абгон забаронены”.

На пад’ёме шафёр не справіўся з кіраваннем, машыну вынесла на сустрэчную, дзе яна сутыкнулася з таксоўкай.

У выніку здарэння пацярпелі абодва кіроўцы, якіх даставілі ў лякарню. Пасажыр таксоўкі не пацярпеў, паведамляе Onliner.by са спасылкай на ДАІ Мінскай вобласці.

Каля Жодзіна легкавік абганяў снегаўборачны грузавік і трапіў у аварыю (фота)