Каля Рагачова сутыкнуліся два грузавікі "МАЗ" (фота)

У выніку сутыкнення грузавікоў з паўпрычэпамі ў адным з іх аказаўся заблакаваны кіроўца. 48-гадовага мужчыну дэблакавалі выратавальнікі. Другога кіроўцу з кабіны дасталі мясцовыя жыхары. З папярэднім дыягназам "чэрапна-мазгавая траўма" абодвух кіроўцаў шпіталізавалі, інфармуе прэс-служба МНС.



Фота — mchs.gov.by