Каля Пінска перакулілася фура з італьянскай сантэхнікай (фота)

У Пінскім раёне на 404-м кіламетры аўтадарогі "Кобрын — Гомель — мяжа Расіі" перакулілася фура з італьянскай сантэхнікай. Здарэнне адбылося ўначы. Як інфармуе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, кіроўца "Вольва", 34-гадовы жыхар Смаргоні, заснуў за рулём. У выніку, грузавік выехаў на паласу сустрэчнага руху, а пасля — у левы кювет, дзе і перакуліўся.

Фура атрымала механічныя пашкоджанні, а кіроўца не пацярпеў.