Каля Мсціслаўя "Крайслер" пратараніў дрэва, загінулі кіроўца і яго маці

Аўтамабіль "Крайслер" рухаўся па аўтадарозе Мсціслаўе — Чавусы. Раптоўна кіроўца не саўладаў з кіраваннем, машына з'ехала на абочыну і сутыкнулася з дрэвам. 25-гадовы вадзіцель, жыхар Бабруйска, а таксама яго 49-гадовая маці загінулі, паведамляе прэс-служба МНС.


 


Фота — mchs.gov.by