Kalush Orchestra атрымаюць новы "Крышталёвы мікрафон"
 
  Kalush Orchestra атрымаюць ад арганізатараў "Еўрабачання" новы "Крышталёвы мікрафон". Свой прыз пераможцы сёлетняга міжнароднага конкурсу песні прадалі на анлайн-аукцыёне за 900 тысяч долараў. Гэтыя грошы пойдуць на падтрымку ўкраінскага войска.
Гурт Kalush Orchestra з Украіны перамог на "Еўрабачанні 2022" з песняй "Stefania".
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
