Кадыраў паведаміў пра першую атаку беспілотнікаў на Чачню
На даху ўзнік пажар. Дым быў бачны здалёк / Telegram
Рамзан Кадыраў паведаміў пра першую атаку беспілотнікаў на Чачню. Раніцай 29 кастрычніка быў атакаваны будынак універсітэта спецназа ў Гудэрмесе. На даху ўзнік пажар. Дым быў бачны здалёк. Узгаранне ўжо ліквідавалі. Кадыраў сцвярджае, што пацярпелых і ахвяр у выніку атакі няма.
Адлегласць да бліжэйшай кропкі на карце, якую кантралююць украінскія ўлады, да Гудэрмеса па прамой складае 850 км.
Згаданы ўніверсітэт спецназа дзейнічае з 2013 года. Ён носіць імя Уладзіміра Пуціна. Спецназаўцы пасля падрыхтоўкі ўдзельнічаюць у вайне Расіі супраць Украіны. Некаторыя з іх траплялі ў палон у Курскай вобласці.
Загарэўся дах / Telegram