Кадры “гомельскага мора”: у горадзе небывалы патоп з-за дажджоў
Залевы абрынуліся на Гомель і затапілі шмат якія вуліцы. Мясцовыя жыхары публікуюць у сацсетках кадры небывалага патопу.
“Калі планавалі схадзіць па хляб, не забудзьцеся лодкі”, — пішуць у мясцовых пабліках.
Кадры з Гомеля
У каментарах у сацсетках гомельцы выражаюць надзею, што мясцовыя ўлады цяпер ужо дакладна зразумеюць, што гораду патрэбныя новыя ліўнёўкі. Іншыя карыстачы сацсетак не так аптымістычныя і напамінаюць, што такія “ моры” пасярод Гомля яны назіраюць не першы год. А некаторыя і зусім скардзяцца: пакуль адны раёны горада залівае, у іншых нават не ведаюць пра тое, што прайшоў дождж.
Кадры з Гомеля
Раней метэаролагі папярэджвалі, што сёння на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць навальніцы. Па прагнозе стыхія аціхне бліжэй да 21:00.