Каардынатар кампаніі "Будзьма беларусамі" Ніна Шыдлоўская паехала з краіны
Каардынатар грамадскай кампаніі "Будзьма беларусамі!" Ніна Шыдлоўская пакінула Беларусь.
Ніна — старшыня Рады Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына", арганізатарка шматлікіх беларускіх мерапрыемстваў і ініцыятыў агульнабеларускага і міжнароднага ўзроўняў.
У 2017 годзе Ніна была каардынатарам і рухавіком справы па вызваленню дзясяткаў незаконна асуджаных па "справе Белага Легіёну".