“K6 Live”: прастора свабоды, дыялогу і жывой культуры ў эміграцыі — эфір

Прастора “K6 Live”.
Каманда беларусаў запусціла новы праект “K6 Live”. Які хоць і пачынае, як кажуць стваральнікі праекту, свой шлях з музыкі, але імкнецца стаць паўнавартасным late-night show — адкрытай культурнай прасторай для творцаў у эміграцыі і не толькі. “Жывыя выступы, шчырыя лёгкія размовы, прыемная атмасфера — такія складнікі “K6 Live”, — кажуць заснавальнікі. І абяцаюць, што гэта будзе “прастора свабоды, дыялогу і жывой культуры, якая ўзнікае нягледзячы на выклікі эміграцыі”.
Што падштурхнула да заснавання праекту “K6 Live” і ці не было сумневаў у мэтазгоднасці такога праекта? З якімі складанасцямі сутыкнуліся і чым праект адрозніваецца ад іншых культурніцкіх ініцыятыў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае адзін са стваральнікаў праекта, музыка, прадзюсар Антон Шніп і музычная журналістка, крытык, арганізатарка культурных імпрэз Марына Савіцкая ў 15:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.