Ізраіль ударыў па Іране, беларускі міністр хлусіць у вочы — стрым з Кныровічам
Аляксандр Кныровіч / Еўрарадыё
Ізраіль ударыў па Іране — знішчаныя некалькі высокапастаўленых вайскоўцаў і фізікаў, якія займаліся развіццём ядзернай праграмы. Аднак самі ядзерныя аб'екты, падобна, не пацярпелі. А Беларусь неспадзявана рызыкуе апынуцца ў цэнтры гэтага канфлікту.
Як? Раскажам у стрыме з палітыкам і блогерам Аляксандрам Кныровічам. Таксама абмяркуем адкрытую хлусню міністра замежных справаў Максіма Рыжанкова пра краіны Балтыі новыя дэталі "кейса Мельнікавай", якія агучыла Святлана Ціханоўская, і прызначэнне адказных за бульбу і цыбулю на палічках беларускіх крамаў. Там чыноўнікі прыдумалі яшчэ адну дзіўную падпорку для эканомікі.