Internet Explorer тэрмінова абнавілі з-за небяспечнай уразлівасці
Internet Explorer тэрмінова абнавілі з-за небяспечнай уразлівасці. Гэты дэфект дазваляў хакерам устанаўліваць на камп'ютары з гэтым браўзерам шкодныя праграмы. Як інфармуе "Бі-Бі-Сі", у карпарацыі Microsoft заявілі, што ўразлівасць прысутнічала ў версіях 9-11 Internet Explorer. Карыстальнікаў заклікаюць неадкладна загрузіць абнаўленне.
Вядома,што праблему выявіў інжынер кампаніі Google Клемент Лесінь, супрацоўнік аддзела аналізу пагроз лічбавай бяспекі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.