Інтэграцыя, міграцыя, забастоўка і рэферэндум — эфір са Шрайбманам
Лістапад абяцае быць палітычна гарачым. Пачатак паклала падпісанне 28 саюзных праграм, ад якіх не вядома чаго чакаць — канчатковага ператварэння Беларусі ў суб’ект Расійскай Федэрацыі ці… нічога. У гэты час “турысты” з Сірыі, Ірака ды іншых краін, не саромеючыся і не хаваючыся, калонамі рухаюцца беларускімі дарогамі ў бок польскай мяжы, а апаненты рэжыму рыхтуюцца нанесці яму смяротны ўдар канферэнцыяй у Вене.
Чаго чакаць ад падпісаных праграм? Як доўга Мінск будзе шантажаваць Еўропу мігрантамі? Ці варта чакаць “адлігі” пасля рэферэндуму па Канстытуцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.