Ініцыятыва MALDZIS выкупіла карту ВКЛ Яна Няпрэцкага

Ініцыятыва MALDZIS выкупіла карту ВКЛ, створаную Янам Няпрэцкім / t.me/maldzisworldby
Ініцыятыва MALDZIS выкупіла карту Вялікага Княства Літоўскага, створаную навукоўцам-езуітам беларускага паходжання Янам Няпрэцкім. Упершыню гэтая мапа была надрукаваная ў Нюрнбергу ў 1749 годзе.
Пасля вядомай Радзівілаўскай мапы гэта была першая абноўленая за амаль 150 гадоў і надзвычай дасканалая мапа Вялікага княства Літоўскага.
Асобнік, які набыла ініцыятыва MALDZIS, пабачыў свет у першай палове 1790-х — пад самы канец існавання ВКЛ.
Карта была набытая на сродкі беларускага ахвярадаўцы Алекса Шуба.
У будучыні мапу мяркуюць перадаць у Слуцкі краязнаўчы музей у якасці грамадскага падарунку. Да вяртання на радзіму мапа будзе выстаўляцца падчас адмысловых мерапрыемстваў за межамі Беларусі.



Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.