Імпарт азотных угнаенняў з РБ у Германію вырас у 120 разоў з 2022 года — DW

Угнаенні, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Ад пачатку 2025 года Германія імпартавала з Беларусі азотных угнаенняў на 1,3 млн еўра — столькі ж, як за ўвесь мінулы год. Агульная сума паставак сёлета складае 3168,8 тоны азотных угнаенняў.
Пра гэта сведчаць даныя Федэральнага міністэрства харчавання і сельскай гаспадаркі, пададзеныя па запыт DW.
У 2024 годзе пастаўкі азотных угнаенняў з Беларусі склалі 3275,1 тоны на суму 1,3 млн еўра.
Дарэчы, у 2023 годзе Беларусь паставіла ў Германію 2533,6 тоны угнаенняў на суму 830 тысяч еўра, а ў 2022-м — усяго толькі 26,4 тоны на 19 тысяч еўра.
Такім чынам, з 2022 года пастаўкі азотных угнаенняў з Беларусі ў Германію выраслі ў 120 разоў. Пры гэтым беларускія пастаўкі азотных угнаенняў займаюць у 2025 на германскім рынку толькі 0,3%.
Калійныя ўгнаенні з Беларусі ў Германію не пастаўляюцца з 2022 года. Іх імпарт забаронены ў адпаведнасці з сектаральнымі санкцыямі ЕС, уведзенымі ў чэрвені 2021-га.
Нядаўна ў ЕС ухвалілі ўвядзенне пошлін у 6,5% на ўгнаенні з Расіі і Беларусі, плюс дадатковыя зборы па 40-45 еўра за тону на працягу 2025-2026 гадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.