Хлопец, які загінуў у мінскім метро, мог скончыць жыццё самагубствам
Хлопец, які загінуў у мінскім метро, мог скончыць жыццё самагубствам. Гэта адна з версій трагічнага здарэння, якое адбылося ўвечары 17 сакавіка на станцыі "Акадэмія навук", інфармуе БЕЛТА.
Каля 21-й гадзіны на рэйкі з платформы ўпаў малады чалавек. Па некаторых звестках, якраз на станцыю заязджаў цягнік. Хлопец загінуў. Яму быў 21 год. Следчыя высвятляюць усе абставіны здарэння.
Учора першая лінія метро спынілася прыблізна на 20 хвілінаў.