ХК "Шахцёр" не змог выйсці ў суперфінал Кантынентальнага кубка

ХК "Шахцёр" не змог выйсці ў суперфінал Кантынентальнага кубка

Хакеісты салігорскага "Шахцёра" не змаглі выйсці ў суперфінал Кантынентальнага кубка.

Паўфінал турніру прайшоў 20-22 лістапада ў французскім Руане. Падчас гэтых сустрэчаў беларускі клуб заняў трэцяе месца. Салігорцы перамаглі ўкраінскі "Крамянчуг" (6:0) і прайгралі польскаму "Тыхі" (1:2). 22 лістапада беларуская каманда саступіла французскаму "Руану" — 0:1.

Як паведамляла Еўрарадыё, падчас беларуска-польскай сустрэчы адбылася сутычка фанатаў. З-за яе нават давялося на пяць хвілінаў спыняць гульню. Завадатарамі канфлікту выступілі польскія фанаты.

Фота: hcshahter.by