ХК "Шахцёр" датэрмінова стаў пераможцам рэгулярнага чэмпіянату краіны
Салігорскія хакеісты выйгралі чэмпіянат за тур да фінішу.
Хакейны клуб "Шахцёр" з Салігорска за тур да фінішу выйграў рэгулярны чэмпіянат краіны.
Матчы чэмпіянату, якія прайшлі 21 лютага, скончыліся з наступнымі вынікамі, інфармуе БелаПАН:
за 1-6-е месцы: "Шахцёр" — "Металург" — 1:0, "Гомель" — "Юнацтва" — 3:4, "Дынама-Маладзечна" — "Нёман" — 1:4;
за 7-11-е месцы: "Віцебск" — "Брэст" — 8:2, "Хімік-СКА" — "Ліда" — 3:1.
Становішча камандаў:
за 1-6-е месцы (ва ўсіх па 54 гульні): "Шахцёр" — 123 ачкі (розніца шайбаў 204-92), "Гомель" — 116 (205-101), "Юнацтва" — 109 (198-120), "Нёман" — 100 (165-122), "Металург" — 88 (161-126), "Дынама-Маладзечна" — 77 (147-146);
за 7-11-е месцы: "Віцебск" — 69 (51 гульня; 150-175), "Хімік-СКА" — 68 (51; 146-158), "Ліда" — 47 (51; 122-197), "Брэст" — 41 (52; 112-218), "Магілёў" — 32 (51; 114-269).
Заключны тур рэгулярнага чэмпіянату Беларусі пройдзе 23 лютага.
Фота — hcshahter.by