ХК “Нёман” прайграў “Белфасту” на Кантынентальным кубку
21 лістапада гродзенцы няўдала стартавалі ў паўфінальным турніры розыгрышу Кантынентальнага кубка сезону 2014/2015.
Чэмпіёны Беларусі ў першым паядынку групы Е, які прайшоў у французскім Анжэ, сустракаліся з паўночнаірландскім “Белфаст Джайнтс”. Беларусы прайгралі з мінімальным лікам — 0:1 (0:0, 0:1, 0:0).
“Нёман”, які не мае ачкоў пасля стартавага паядынку, згуляе сёння з польскім “Санакам” (пачатак у 18.00 паводле беларускага часу), а ў нядзелю — з французскім “Анжэ Дакс” (21.00). Дзве найлепшыя каманды па выніках колавага турніру заваююць пуцёўкі ў суперфінал Кантынентальнага кубка 2014/2015 з групы Е.
Раней “Нёман” пяць разоў выступаў на розных стадыях турніра за выключэннем суперфіналу, але ніколі не пераадольваў іх. Летась гродзенцы стартавалі таксама з паўфінальнага этапу, але не выйшлі ў суперфінал, заняўшы 2-е месца ў сваёй групе. На той момант паводле рэгламенту гэта не давала права на працяг барацьбы за трафей, інфармуе БЕЛТА.