Харвацкі брамнік памёр у сне

32-гадовага футбаліста знайшлі мёртвым у сваёй кватэры. Мяркуецца, што ў яго ў сне спынілася сэрца. Раней у яго дыягнаставалася сардэчная недастатковасць.



У паліцыі няма падазрэнняў у гвалтоўнай смерці спартоўца, паведамляе сайт sportnaviny.com.



Дакладныя прычыны смерці стануць вядомыя пасля ўскрыцця цела. Харвацкі галкіпер звяртаўся да лекараў з нагоды праблем са здароўем. Футбаліст быў жанаты. У яго засталіся дзве малыя дачкі.



Іван Турына перайшоў у АІК у 2010 годзе і стаў асноўным брамнікам каманды. Доўгі час ён лічыўся адным з вядучых галкіпераў чэмпіянату Швецыі.



Фота — aikfotboll.se