Хакейны агент: Веске і Чычу хочуць застацца ў Мінску

Хакейны агент: Веске і Чычу хочуць застацца ў Мінску

Хакейны агент Алеша Пілко, які прадстаўляе інтарэсы Джонатана Чычу і Раяна Веске, прыехаў у Мінск для перамоваў наконт працягу іх кантрактаў з мінскім “Дынама”. Тэрміны іх цяперашніх пагадненняў разлічаныя да канца гэтага сезона і спартсмены спадзяюцца застацца ў Беларусі.

Паводле іх агента, хакеістаў усё задавальняе ў “Дынама” — ім падабаецца горад, клуб, атмасфера матчаў. Аднак планы хакеістаў крыху адрозніваюцца. Веске хацеў бы падпісаць доўгатэрміновы кантракт, а Чычу зазірае толькі на год наперад, бо хоча быць бліжэйшым да сваёй сям’і, паведамляе Прессбол.

На здымку: Джонатан Чычу, фота ХК "Дынама-Мінск"