Хакеісты "Шахцёра" выйгралі ў "Гомеля" — 3:2

Хакеісты салігорскага "Шахцёра" выйгралі ў "Гомеля" — 3:2 (2:0, 1:1, 0:1). Гэта быў першы матч паўфінальнай серыі чэмпіянату Беларусі, "Шахцёр" выйграе з лікам 1:0. Сёння ў Салігорску пройдзе чарговы матч сапернікаў.
У паўфінальнай серыі камандаў "Юнацтва" (Мінск) і "Нёман" (Гродна) лік пакуль нічыйны — 1:1. Серыя праводзіцца да чатырох перамог адной з камандаў.