Хакеісты мінскага "Дынама" ў Чарапаўцы дапамагалі выцягнуць аўтобус са снегу
Хакеісты мінскага "Дынама" ў Чарапаўцы дапамагалі выцягнуць аўтобус са снегу. Відэа з'явілася ў клубных сацсетках. У расійскім горадзе быў моцны снегапад, там устанавілася марознае надвор'е.
У панядзелак дынамаўцы ў чэмпіянаце КХЛ згуляюць з камандай "Северсталь".