Хакеісты мінскага "Дынама" сёння згуляюць з "Віцязем"

Хакеісты мінскага "Дынама" сёння згуляюць з "Віцязем"

У панядзелак, 16 лістапада, хакеісты мінскага "Дынама" згуляюць з падмаскоўным "Віцязем". Чарговы матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі пройдзе на "Мінск-Арэне". Пачатак у 19.30. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5".

Букмекеры ставяць у сённяшнім матчы на "Дынама": перамога мінчукоў — 1.83-1.92, перамога расіян — 3,20-3,50.

На сённяшні дзень у Заходняй канферэнцыі мінскае "Дынама" займае 10-е месца, у 30 матчах было набрана 41 ачко. "Віцязь" мае на два ачкі больш і знаходзіцца на 9-м радку ў турнірнай табліцы.

Фота: ХК "Дынама-Мінск"