Хакеісты мінскага "Дынама" атрымалі валявую перамогу (відэа)

Заключны хатні матч рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі беларускага клуба прайшоў у нядзелю на "Мінск-Арэне".



Шайбы ў мінчукоў закінулі Стась, Мацярухін, Лінтнер, Суравы і Іргл. Больш падрабязную статыстыку гл. тут.



"Дынама" засталося правесці яшчэ адзін матч — 4 сакавіка ў Маскве з ЦСКА. Як вядома, каманда па-ранейшаму знаходзіцца на апошнім месцы ў Заходняй канферэнцыі і даўно згубіла шанцы на патрапленне ў плэй-оф.
 

Фота — hcdinamo.by