Гвалт і прыніжэнні ў мінскім каледжы і калоніях — гэта ўжо сістэма? Эфір

Марына Ментусава / Архіў
Былы студэнт Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Арцём Каўрыга публічна распавёў пра сексуальны гвалт, які ён перажыў у падлеткавым узросце з боку выкладчыка. Яго гісторыя — не адзінкавая: пасля публікацыі яму пачалі пісаць іншыя выпускнікі, якія таксама сутыкаліся з дамаганнямі педагога падчас вучобы.
Чаму такія гісторыі застаюцца без наступстваў гадамі? Ці можна навучыць дзяцей не маўчаць? Як беларусы ўвогуле могуць казаць пра свае траўмы ў грамадстве, дзе суды нярэдка апраўдваюць гвалтаўнікоў, ахвяры становяцца абвінавачанымі, а экс-кіраўніка ГУБАЗіКа, які ў 2022 годзе страляў у падлетка, прызначаюць генералам?
Пра гэта — а таксама пра становішча жанчын у беларускіх калоніях, дзе ў зняволеных нярэдка адымаюць нават базавыя правы, у тым ліку доступ да сродкаў асабістай гігіены, — гаворым з пісьменніцай і асветніцай па пытаннях гендэрнай роўнасці Марынай Ментусавай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.