ГУР паказала "найноўшую зброю адплаты"

"Зброя адплаты" / t.me/DIUkraine/
Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны паказала "найноўшую зброю адплаты за ўсе ваенныя злачынствы Масквы". З'явілася відэа працы падраздзяленняў ударных дронаў.
"Нашай перавагай застаецца высокая ўстойлівасць да варожых сродкаў РЭБ і далёкасць, што дазваляе дасягаць крытычна важных вайсковых аб'ектаў расійскага агрэсара", — адзначаюць украінцы. ГУР абяцае, што ніводная расійская атака па мірным насельніцтве Украіны не застанецца без адказу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.