Групу Юрыя Касача не зарэгістравалі праз непагашаную судзімасць
На пасяджэнні ЦВК 19 траўня не была зарэгістраваная група "кандыдата пратэсту" Юрыя Касача. Ён працуе начальнікам аддзела інавацыйных тэхналогій у прамысловай групе "Адаман".
Высветлілася, што ў Касача нязнятая крымінальная судзімасць. Ён быў асуджаны за непагашаную дэбіторскую запазычанасць. У МУС няма звестак пра тое, што запазычанасць пагашаная. Адпаведна, не знятая і судзімасць з прэтэндэнта не знятая.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.