Гродзенскі суд не стаў разглядаць пазоў мясцовага сайта да Бондаравай
Вольга Бондарава / асабісты архіў
Эканамічны суд Гродзенскай вобласці не стаў разглядаць пазоў аб абароне дзелавой рэпутацыі, які падаваў уладальнік партала Grodno.in да Вольгі Бондаравай. Пра гэта сама прапагандыстка напісала ў сваім тэлеграм-канале.
Як распавядала Еўрарадыё, у адным з сваіх пастоў Бондарава назвала гродзенскі сайт "экстрэмісцкім". Пасля гэтага на яе падалі ў суд. У дзень суда яна паправіла стары допіс, з чаго незалежныя СМІ зрабілі выснову, што прапагандыстка прайграла працэс.
14 траўня яна апублікавала ў сваім тэлеграм-канале вытрымку з рашэння суда. Згодна з дакументам, пазоў быў пакінуты без разгляду, бо бакі падпісалі пагадненне аб урэгуляванні спрэчкі праз медыятара.
Вызначэнне суда / тг-канал Бондаравай