"Гродна Азот" адмяняе аўтобус для сваіх работнікаў: яны не карысталіся маскамі
Прадпрыемства "Гродна Азот" вырашыла адмяніць аўтобусны маршрут "Грандзічы — "Азот", якім ездзілі яго работнікі. Прычынай называецца парушэнне супрацьэпідэмічных мераў: пасажыры ездзілі без масак, піша autogrodno.by.
Адмяніць маршрут плануюць з 29 студзеня.
Цяпер кіраўніцтва прадпрыемства разам з гарадскімі ўладамі распрацоўвае гарадскія маршруты па гэтым кірунку.