Грамадзянін Польшчы прапаноўваў РФ дапамогу ў арганізацыі замаху на Зяленскага
Зламысніка затрымалі ў Польшчы (ілюстрацыйнае фота) / pap.pl
Грамадзянін Польшчы прапаноўваў Расіі дапамогу ў арганізацыі замаху на ўкраінскага прэзідэта Уладзіміра Зяленскага. Мужчыну затрымалі. Яго падазраюць у супрацоўніцтве з расійскімі спецслужбамі, паведамляе Офіс генпракурора Украіны. Падкрэсліваецца, што затрыманне стала магчымым дзякуючы супрацоўніцтву Офіса Генпракурора, СБУ з польскімі парнёрамі. Апошнія атрымалі інфармацыю пра агента ад украінскага боку. Падчас расследавання былі атрыманыя важныя доказы.
Па даных следства, паляк "з уласнай ініцыятывы наладзіў кантакт з прадстаўнікамі камандавання Узброеных сіл РФ, і паведаміў ім пра гатоўнасць працаваць на карысць вайсковай разведкі РФ". Ён збіраў і перадаваў расіянам інфармацыю аб бяспецы аэрапорта Жешув-Ясенка на тэрыторыі Польшчы. Адзначаецца, што "гэта павінна было, сярод іншага, дапамагчы расійскім спецслужбам спланаваць магчымы замах на жыццё прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага падчас ягонага знаходжання ў гэтай краіне".
Польская пракуратура выставіла затрыманаму абвінавачванне ў гатоўнасці дзейнічаць на карысць замежнай спецслужбы, ён пад часовым арыштам. Мужчыне пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі. Расследаванне праводзіць Агенцтва ўнутранай бяспекі пад наглядам Нацыянальнай пракуратуры. Апошняя паведамляе, што 17 красавіка на тэрыторыі Польшчы быў затрыманы Павел К.