Глабальны збой адбыўся ў YouTube і Google

Глабальны збой адбыўся ў YouTube і Google

Масавы збой адбыўся ў пашуковіку Google і відэахостынгу YouTube, сведчыць рэсурс Downdetector.  

Мяркуючы па мапе, праблемы закранулі карыстальнікаў з Заходняй Еўропы (Германію, Чэхію, Вялікабрытанію, Швейцарыю). Бачна, што праблемы адчуваюць карыстальнікі ў некалькіх буйных гарадах ЗША (напрыклад, у Нью-Ёрку). 

На праблемы скардзяцца і некаторыя карыстальнікі ў Беларусі, якія не могуць атрымаць доступ да YouTube.

Таксама можа быць недаступная пошта Gmail.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.