Германія высылае 30 расійскіх дыпламатаў
Расія рыхтуе аналагічны адказ / фотa Google Maps
Германія высылае 30 расійскіх дыпламатаў. Пра гэта паведамляе Міністэрства замежных справаў РФ.
У расійскім МЗС сцвярджаюць, што была дамоўленасць з нямецкім бокам аб тым, што інфармацыя аб высылцы не будзе афішавацца. Па версіі расійскіх уладаў, Германія парушыла гэтую дамоўленасць і паставіла ў вядомасць СМІ.
У адказ Расія вырашыла выслаць аналагічную колькасць нямецкіх дыпламатаў, таксама істотна абмежаваць максімальную колькасць супрацоўнікаў нямецкіх дыпламатычных прадстаўніцтваў.