Gender Gap: “жаночы прэзідэнт” — ці застаецца ім Лукашэнка і ці праўда гэта
Ірына Сідорская і Зміцер Лукашук
Ад самага пачатку сваёй прэзідэнцкай кар’еры Лукашэнку за вочы называлі “жаночым прэзідэнтам”, бо нібыта найперш жанчыны яго падтрымлівалі і галасавалі за яго. Вось толькі выглядае, што калі так некалі і было, то даўно ператварылася ў міф. І колькі ні паўтарай: “Я з жанчынамі не ваюю”, — факты сведчаць пра іншае. Пра гэта і шмат што іншае гаворым з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap у 13:00.