Генасамблея ААН прыняла рэзалюцыю па COVID-19
Генасамблея ААН прыняла рэзалюцыю па глабальнай салідарнасці ў барацьбе супраць COVID-19. У ёй змешчаны заклік актывізаваць міжнароднае супрацоўніцтва для стрымлівання пандэміі каранавіруса. Рэзалюцыю ініцыявалі Нарвегія, Швейцарыя, Гана, Інданэзія, Ліхтэнштэйн і Сінгапур.
У дакуменце падкрэсліваецца неабходнасць выканання ўсіх правоў чалавека, недапушчэння ксенафобіі і дыскрымінацыі. ААН заклікае міжнародную супольнасць дзяліцца навуковымі ведамі і дасягненнямі, інфармацыяй для барацьбы з каранавіруснай інфекцыяй COVID-19. Адзначаецца цэнтральная роля Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у пераадоленні крызісу.
Рэзалюцыя прымалася ў той час, калі колькасць заражаных каранавірусам у свеце перавысіла мільён чалавек (у ЗША — 245,5 тысячы, у Італіі — 115 тысяч, у Беларусі — 300). Ахвяр ужо больш за 53 тысячы (у Італіі — амаль 14 тысяч, у Беларусі — 4 чалавекі).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.