Фатограф Валерый Юдзін знаходзіцца ў ІЧУ
Валерый Юдзін / фота з асабістага архіва
Гродзенскі фатограф Валерый Юдзін знаходзіцца ў ІЧУ. "Пакаянае" відэа з ім з'явілася ў тэлеграм-каналах сілавікоў, піша праваабарончы цэнтр "Вясна".
На запісе мужчына кажа, што нібыта прайшоў рэгістрацыю ў чат-боте плана "Перамога".
Валерый Юдзін — фатограф-фрылансер, адзін са стваральнікаў часопіса "Твой горад Гродна". Да гэтага працаваў у прэс-службе УУС. Ён быў затрыманы 10 сакавіка ў Гродне.