Гамяльчук з рэўнасці закатаваў жонку, а потым забіў сябе

Як паведамляе БелаПАН, целы 57-гадовага мужчыны і яго жонкі знайшлі ў адной з кватэраў. На целе жанчыны былі сляды збіцця. Следчы камітэт праводзіць праверку. Па яе выніках следчыя вырашаць, ці варта пачынаць крымнальную справу.



Паводле неафіцыйнай інфармацыі, мужчына падазраваў жонку ў здрадзе і некалькі разоў збіваў яе. Пры чарговай успышцы рэўнасці ён вырашыў "вывесці жонку на чыстую ваду" і пачаў катаваць яе, у тым ліку электрашокерам. Свае дзеянні з невядомыайм прычыны мужчына запісваў на відэа. Невядома, прызналася жанчына ў здрадзе ці няма, але мужчына ў выніку пакончыў з сабой. Гэтую інфармацыю Следчы камітэт не пацвярджае і не абвяргае.



Фота — ukrday.com