Гамяльчук спрабаваў забіць жонку сякерай

У пасёлку Піянер Гомельскага раёна мужчына спрабаваў забіць жонку сякерай. Здарэнне адбылося 22 жніўня ў 14.30, паведамляе прэс-служба МУС.
У сваёй хаце нецвярозы мужчына пасварыўся з жонкай. Падчас канфлікту ён схапіў сякеру і стукнуў 52-гадовую жанчыну па галаве, нанёсшы ёй сечаную рану.
Падазраванага затрымалі.
Як удакладняе міліцыя, і муж, і жонка непрацуючыя.