Футбольны клуб "Краснадар" звольніў беларускага трэнера Віктара Ганчарэнку
Расійскі футбольны клуб "Краснодар" звольніў беларускага трэнера Віктара Ганчарэнку. Кантракт разарваны таксама і з двума яго памочнікамі: Васілём Беразуцкім і Аляксандрам Ермаковічам (ён таксама беларус і таксама некалі працаваў з БАТЭ).
Ганчарэнка падпісаў кантракт з "Краснадарам" у красавіку 2021 года. Дамова была разлічаная да чэрвеня 2023-га. Да таго спецыяліст трэніраваў ЦСКА.
Ганчарэнка — бадай што самы паспяховы футбольны трэнер у гісторыі Беларусі. Пад яго кіраўніцтвам БАТЭ некалькі разоў выходзіла ў групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы. Дзе ён будзе працягваць кар'еру, пакуль невядома.