Фура з Беларусі трапіла ў аварыю ў Польшчы, загінуў кіроўца
Фура з Беларусі трапіла ў аварыю ў Польшчы, загінуў кіроўца. Як паведамляюць польскія СМІ, раніцай у нядзелю два грузавікі сутыкнуліся на дарозе Беласток — Аўгустоў. Паводле папярэдняй інфармацыі, ДТЗ магло адбыцца з-за кіроўцы беларускай фуры, які ў нейкі момант пайшоў на абгон "пад горку з перасячэннем двайной суцэльнай лініі". Яго грузавік загарэўся. Кіроўца іншага аўтамабіля з цяжкімі траўмамі шпіталізаваны.
На месцы аварыі працавалі значныя сілы ратавальнікаў.
OSP Ostra Góra
KW PSP Białystok
twitter.com/kwpsp_bialystok