Фотафакт: у Мінску эвакуявалі будынак гістфаку БДУ

Фотафакт: у Мінску эвакуявалі будынак гістфаку БДУ

Раніцай 14 траўня ў Мінску на Чырвонаармейскай вуліцы эвакуявалі будынак гістфаку БДУ. На другім паверсе адбылося кароткае замыканне, што выклікала задымленне, інфармуе ў Twitter Радыё Свабода.

З будынка эвакуявалі ўсіх студэнтаў, выкладчыкаў, тэхнічны персанал. На месца здарэння прыехалі 5 машын ратавальнікаў і аўтамабіль хуткай дапамогі.

Фотафакт: у Мінску эвакуявалі будынак гістфаку БДУ
Фота: Twitter