Фотафакт: пад Магілёвам перакуліўся аўтамабіль і перакрыў рух
Здарэнне адбылося на аб'язной дарозе каля абласнога цэнтра.
Як паведамляе БЕЛТА, паводле папярэдніх дадзеных, аўтамабіль ГАЗ перакуліўся праз тэхнічную няспраўнасць. На месца здарэння прыязджалі выратавальнікі. Рух на аб'язной дарозе быў абмежаваны на працягу некалькіх гадзін.