Форвард мінскага “Юнацтва” зладзіў страйк з-за падзення заробкаў

Форвард мінскага “Юнацтва” Даніэль Корса перастаў гуляць у матчах на знак пратэсту супраць падзення заробкаў. Як паведамляе "Прессбол", хакеіст не ўдзельнічае ў матчах Кубка прэзідэнта.
Прычына страйку звычайная для беларускай рэчаіснасці: змяненне курсу рубля да долара яўна не на карысць канадца. Кантракты з хакеістамі заключаюцца толькі ў нацыянальнай валюце, якая працягвае абясцэньвацца. Гэта значыць, што заробкі спартсменаў змяншаюцца ў доларавым эквіваленце.
Дзеля падтрымкі формы Корса пакуль гуляе з фарм-клубам “Юнацтва”.
38-гадовы хакеіст з Канады мае беларускае грамадзянства. Раней выступаў за мінскае “Дынама”, а з нядаўніх часоў стаў гульцом “Юнацтва”.