Ford паспрабаваў "дагнаць" кіроўцу ў супермаркеце (фота)
Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося 20 чэрвеня ў Жодзіне.
Аўтамабіль спрабаваў заехаць у супермаркет следам за сваім уладальнікам, паведамляе сайт ex-Press.by. Ford пакаціўся з паркоўкі каля супермаркета МART INN у Жодзіне і ўрэзаўся ў краму. Верагодней за ўсё, кіроўца, які ў гэты час рабіў пакупкі, проста не паклапаціўся, каб машына не з'ехала сама.
Дарэчы, падобны выпадак адбыўся ў суседнім Барысаве 19 чэрвеня. Аўтамабіль на транзітных нумарах заехаў прама ў краму "Алмі". Кіроўца Mercedesа ў гэты час купляў ваду ў краме. Пры гэтым ён не меў правоў і знаходзіўся на ўліку ў псіханеўралагічным дыспансеры.

Фота — ex-press.by