Фанаты мінскага "Дынама" абвясцілі байкот сённяшняму матчу

У 13-м туры чэмпіяната Беларусі па футболе "Мінск" 19 чэрвеня прымае сталічнае "Дынама". Гульня пачнецца а 19-й на стадыёне "Трактар". Фанаты гасцей выступілі з адкрытым лістом, у якім паведамілі пра свой байкот, паведамляе goals.by.



Абурэнне заўзятараў выклікала тое, што міліцыянты перапісвалі пашпартныя звесткі фанатаў на матчы супраць БАТЭ. Не падабаецца фанатам тое, што міліцыянты ўтрымліваюць фанатаў на стадыёне пасля гульні і выпускаюць толькі ў абумоўлены час пад канвоем. Таксама абурэнне заўзятараў выклікае і адсутнасць на беларускіх стадыёнах годнай інфраструктуры.



Фанаты хочуць, каб да іх ставіліся як да грамадзян краіны і спажыўцоў, якія аплочваюць наведванне спартовых мерапрыемстваў, а не лічылі іх грамадзянамі другога гатунку.



Фота — sports.starmoney.ru